У пятніцу 28 кастрычніка з 10:00 да 18:00 спікеры распавядуць пра асаблівасці працы над дакументальным праектам, правілы прэзентацыі праекту патэнцыйным інвестарам, раскажуць пра гісторыю поспеху намінаванага сёлета на «Оскар» дакументальнага фільма «Украінскія шэрыфы», на пальцах патлумачаць, як заключаць дамовы аб капардзюсіраванні і што рабіць з аўтарскімі правамі.
Прыедуць падзяліцца досведам у межах Northern Lights Documentary Hub кінематаграфісты:
Субота 29 кастрычніка з 10:00 да 16:30 цалкам прысвечаная практыцы. Кансультанты індывідуальна будуць працаваць з наведвальнікамі варкшопу, слухаць і паляпшаць пітчы, даваць кансультацыі па кожным прадстаўленым праекце,ацэньваць маркетынгавы патэнцыял праектаў.
Northern Lights Documentary Hub – гэта адукацыйнае мерапрыемства ў рамках фестываля кіно Паўночнаеўрапейскі краін «Паўночнае ззянне», які штогод праходзіць у красавіку ў Мінску і Віцебску. Адукацыйныя мерапрыемствы будуць ладзіцца ў рамках фэсту на працягу года.
Мерапрыемства пройдзе на ангельскай мове з перакладам. Колькасць удзельнікаў абмежаваная – да 30 чалавек дзеля больш плённай індывідуальнай працы. Рэгістрацыя на варкшоп даступная па спасылцы.
Па любых пытаннях наконт варкшопу, звяртайцеся да нас па тэлефонах: +375297168171 Воля Чайкоўская, дырэктар фестывалю «Паўночнае ззянне», +375447951397 Марыя Ярома, медыя каардынатар фестывалю «Паўночнае ззянне», або па e-mail: nothernlightsffbelarus@gmail.com.
Расклад
28 кастрычніка, 10:00-18:00
10:00 – 12:00 З чаго складаецца добры прадукт і як яго пітчыць?
Уступ ад Simon Drewsen Holmberg і агульны агляд складнікаў добрага праекту і пітчу
12:00 – 13:00 Перапынак на ланч
13:00 – 15:00 Як пабудаваць добры прадукт і запітчыць яго свету?
Разбор кейса фільма «Украінскія шэрыфы» ад прадзюсара Uldis Cekulis. На прыкладзе поспеха свайго фільма Ульдзіс распавядзе пра асноўныя элементы паспяховага праекта і расскажа, як пітчыць яго свету.
15:00 – 15:15 Кава-паўза
15:15 – 16:15 Чаго чакаць ад капрадукцыі: кантакты, кантракты, правы?
Дырэктар Дацкага інстытута культуры Simon Drewsen Holmberg распавядзе пра тое, дзе шукаць капрадукцыі, як дамаўляцца са сваімі партнерамі, як ў такім выпадку бараніць свае правы.
16:15–17:00 Я беларускі фільммэйкер, што рабіць далей?
Tue Steen Muller (які ўжо знаёмы з беларускімі рэаліямі кінавытворчасці па папярэдніх варкшопах) і Uldis Cekulis падрыхтуюць удзельікаў да наступнага практычнага дня і дадуць кіраўніцтва да дзеяння: што рабіць беларускаму фільммэйкеру, куды ісці з праектам і як яго пракатываць пасля.
29 кастрычніка, 10:00-16:30
10:00 – 12:00 Training Session
Tue Steen Müller і Uldis Cekulis — Высвятленне працэсу пітчынга і асноўных тэхнік, якія дазволяць зацікавіць патэнцыйнага інвестара. Групавая праца ўдзельнікаў.
12:00 – 13:00 Кава-паўза
13:00 – 14:30 Training Session
Прыкладная праца з кансультантамі, асабісты прагляд і кансультацыі кожнага праекта, парады аб паляпшэнні пітчаў і маркетынгавага складніка праектаў.
14:30 – 16:30 Final pitching session
Пробны пітчынг праектаў. Засноўваючыся на вывучанай інфармацыі, удзельнікі трапяць у прібліжаную да рэальнасці сітуацыі пітчынгу і паспрабуюць зацікавіць сваіх настаўнікаў саім праетам.
16:30 – Завяршэнне воркшопу і развітальныя словы.